У Мінскай вобласці трэба будзе ўбраць 406 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур
21 ліпеня, Мінск . У Мінскай вобласці трэба будзе ўбраць 406 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур без уліку грэчкі, проса і кукурузы на зерне. Аб гэтым на селектарнай нарадзе пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка,
«Па стане на 21 ліпеня ўбрана 64 тыс. га збожжавых культур, або 15,8 працэнта да плана, намалочана 343 тыс. т пры ўраджайнасці 53,5 ц/га, што больш за ўзровень мінулага года на 7,2 ц/га. Мы практычна ўбралі азімы ячмень, засталося менш як 2 працэнты. Вядзём работы па ўборцы азімага рапсу на планавай плошчы 102 тыс. га. Убрана 8,5 тыс. га, намалочана 23 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,2 ц/га, што на 8,6 ц/га больш за ўзровень мінулага года. Па меры паспявання астатніх культур будзем праводзіць іх уборку», — сказаў Аляксей Кушнарэнка.
У Мінскай вобласці да ўборкі падрыхтавана з атрыманнем допуску 1484 камбайны, або 99,8 працэнта. «На адвозцы збожжа будзе задзейнічана 1505 адзінак транспарту, у тым ліку прыцягнуты 332 адзінкі тэхнікі пабочных арганізацый. Для пасляўборачнай дапрацоўкі і сушкі збожжа ёсць 399 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў, іх гатоўнасць складае 99 працэнтаў. Тэхнічная магчымасць сушкі збожжа на абсталяванні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў складае 136 тыс. т у суткі, што дае магчымасць перапрацоўваць увесь дзённы намалот», — адзначыў старшыня Мінаблвыканкама.
Ён указаў, што заўвагі па падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі, выяўленыя пры сумеснай рабоце мясцовай улады і кантралюючых органаў, устаранёны. «Палівам для ўборачных работ (17,6 тыс. т) у поўным аб’ёме забяспечаны ўсе прадпрыемствы», — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

На ўборачных работах у Мінскай вобласці задзейнічана 3120 механізатараў, у тым ліку 215 прыцягнутых чалавек. У асноўным людзі накіраваны з прамысловых прадпрыемстваў, а таксама прыбылі ад падраздзяленняў МНС, МУС. Работнікі забяспечаны ўсім неабходным: спецадзеннем, гарачым харчаваннем, пітной вадой. Штодзённа падводзяцца вынікі намалотаў, перавезенага і перапрацаванага збожжа. «Аграрыі Міншчыны матываваны, разумеюць значнасць задачы і робяць усё неабходнае для атрымання дастойнага рэзультату. Напрыклад, лідар жніва мінулага года Павел Шуціла з гаспадаркі «Кухчыцы» Клецкага раёна і Сяргей Касцюкевіч з гэтага ж сельгаспрадпрыемства сёння намалоцяць па 2 тыс. т кожны», — сказаў Аляксей Кушнарэнка.
Прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў. «Атрымана 11,84 кармавых адзінак на ўмоўную галаву, што на адзінку больш за ўзровень мінулага года. План нарыхтоўкі кармоў выкананы на 33,7 працэнта», — дадаў старшыня Мінаблвыканкама.
Фота Мікалая Пятрова





