Грамадства

Больш як 10 тыс. удзельнікаў штогод. Адкрыты прыём заявак на конкурс «Творчасць без межаў»

Фота НЦМТДМ 23 ліпеня, Мінск . У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (НЦМТДМ) стартаваў прыём заявак на новы сезон міжнароднага фестывалю-конкурсу «Творчасць без межаў». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове.

Прыём заявак стартаваў анлайн, палажэнне размешчана на сайце НЦМТДМ. Чакаецца вялікая колькасць удзельнікаў у вакальным, харэаграфічным і інструментальным жанрах, адзначылі арганізатары.

«Творчасць без межаў» — упадабаны ўжо конкурс, які праходзіць штогод у дні асенніх канікулаў, у гэтым годзе — з 2 па 6 лістапада. Ён праводзіцца для стварэння магчымасці ўзаемадзеяння, выяўлення новых талентаў, падтрымкі і развіцця творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Сустрэча культур — гэта заўсёды вялікая падзея для дзяцей, а ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі розных краін дорыць унікальны эмацыянальны вопыт, пашырае гарызонты і напаўняе жыццё яркімі фарбамі.
Ідэя стварэння конкурсу ўзнікла з мары, каб дзеці з розных краін маглі сустрэцца, пасябраваць і пагаварыць на адной мове — мове творчасці. Традыцыйна заяўкі на яго падаюць больш як 10 тыс. удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў з розных краін і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. У другі этап праходзіць каля 200 творчых нумароў. У мінулым годзе далучаліся ўдзельнікі з Азербайджана, Казахстана, расійскіх Курска, Санкт-Пецярбурга, Уфы, Петразаводска, Іашкар-Алы, Сыктыўкара. А за час правядзення праекта на яго сцэну выходзілі выканаўцы і калектывы з Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Грузіі. У вочны этап прайшлі каля 2,5 тыс. таленавітых удзельнікаў.
Праграма ўключае творчыя выпрабаванні, майстар-класы, сустрэчы, этнадыскатэку, экскурсіі. На варце прафесійнага ўзроўню мерапрыемства стаяць эксперты ў галіне адукацыі і мастацтва, якія прадстаўляюць як нашу краіну, так і сусветную супольнасць, і іх галоўная місія — аб’ектыўная ацэнка талентаў. Аднак роля журы выходзіць далёка за рамкі падліку ачкоў: яны становяцца маякамі для моладзі і задаюць найвышэйшую планку, натхняюць.
«Фестываль можна па праву лічыць адной з самых прыкметных і значных падзей нашай краіны. Для многіх удзельнікаў гэта важны этап у іх творчым жыцці і стымул да пакарэння новых вяршынь», — падкрэслілі ў цэнтры.
Некалькі гадоў таму ў асобны конкурс «Творчасці без межаў» вылучылася «Тэатральная творчасць», у будучым ён пройдзе ў час вясенніх канікулаў. Яго ўдзельнікамі становяцца чытальнікі, тэатральныя і лялечныя калектывы, навучэнцы тэатра моды. Сёння тэатральная намінацыя — самастойная, магутная галіна фестывалю, дзе нараджаюцца новыя сэнсы, адкрываюцца юныя чытальнікі, акцёры, рэжысёры.

Прыём заявак прадоўжыцца па 25 верасня. Фота НЦМТДМ

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»