Грамадства

«Яны палюбяць нашу краіну і наш народ». Качанава аб працоўных мігрантах з Узбекістана

Фота «Новополоцк сегодня» 17 ліпеня, Мінск . Мігранты з Узбекістана, працаўладкаваныя ў Беларусі, палюбяць краіну і беларускі народ. Упэўненасць у гэтым выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў каментарыі журналістам пасля наведвання вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Біямехзавод бытавых другрэсурсаў» у Наваполацку,

Спікер палічыла сваім абавязкам наведаць прадпрыемствы, дзе працуюць грамадзяне Узбекістана. Яна нагадала, што Прэзідэнтам Беларусі была пастаўлена задача забяспечыць працоўным мігрантам належныя ўмовы працы і пражывання.

«Я прыехала на «Біямехзавод», дзе цяпер 10 чалавек (грамадзян Узбекістана. — Заўвага БЕЛТА) працуюць. Пытанняў у іх няма. Я паабяцала, што мы зробім усё для таго, каб і ў далейшым было так. Але для гэтага мы павінны быць інфармаваны», — сказала Наталля Качанава.

Разам з тым спікер Савета Рэспублікі звярнула ўвагу: неабходна працаваць, каб зарабляць, і грамадзяне Узбекістана гэта разумеюць. «Ментальна мы вельмі падобныя. Гэта працавіты народ. Мы сябруем з гэтай краінай», — сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі ўказала на цудоўныя адносіны з калегамі-парламентарыямі Узбекістана. «Мы супрацоўнічаем, праводзім форумы. У верасні паляцім ва Узбекістан», — расказала яна.

«Гэтыя людзі (гаворка ідзе аб работніках прадпрыемства «Біямехзавод бытавых другрэсурсаў». — Заўвага БЕЛТА) упершыню ў Беларусі. Вядома, яны ўбачаць, пазнаюць лепш нашу краіну, наш добразычлівы народ, і я ўпэўнена, палюбяць», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»