Уборачныя работы
Па стане на 24 ліпеня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны на плошчы 359 тыс. га (18% ад плана).
Намалочана 1453 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала 40,4 ц/га.
Намалочана па абласцях:
Брэсцкая — 378 тыс. т,
Мінская — 359 тыс. т,
Гродзенская — 286 тыс. т,
Гомельская — 229 тыс. т,
Магілёўская — 126 тыс. т,
Віцебская — 75 тыс. т.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена лёну на 21 тыс. га (48% запланаваных плошчаў).
Другі ўкос траў прадаўжаецца ў гаспадарках Беларусі. Скошана траў на плошчы 634 тыс. га (63% да плана).
Нарыхтавана 10 677 тыс. т сенажу (75% ад плана), 339 тыс. т сіласу (больш як 1% плана), 403 тыс. т сена (56% плана).
Усяго нарыхтавана травяных кармоў 3290 тыс. т кармавых адзінак (32% да плана).
Крыніцы: Мінсельгасхарч Беларусі






