Мінск і Бішкек абмеркавалі стварэнне сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі ў Кыргызстане
Фота з архіва 13 ліпеня, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў сустрэўся з першым намеснікам міністра водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Кыргызстана Ілічам Марсбек уулу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кыргызскага аграрнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах племянной жывёлагадоўлі, ветэрынарыі і насенняводства.
Субяседнікі ўдзялілі асаблівую ўвагу праектам стварэння ў Кыргызстане сумесных прадпрыемстваў у сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Фота МЗС






