Інфаграфіка

Уступная кампанія. Паступленне ў ВНУ — 2026

З 12 ліпеня стартуе асноўны этап уступнай кампаніі — прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі (на агульных падставах).

Паступленне на бюджэт:

— прыём дакументаў — з 12 па 17 ліпеня;

— залічэнне на вучобу — па 27 ліпеня.

Паступленне на платнае навучанне:

— прыём дакументаў (здаюць унутраныя іспыты) — з 12 па 17 ліпеня,

— прыём дакументаў (не здаюць унутраныя іспыты) — з 12 ліпеня па 1 жніўня;

— залічэнне на навучанне — па 3 жніўня.

46 ВНУ краіны гатовы прыняць 49,1 тыс. абітурыентаў:

—  33,1 тыс. студэнтаў на бюджэтную форму навучання,

—  16 тыс. студэнтаў на платную форму навучання.

У структуры плануемага прыёму:

— 23,3 працэнта — інжынеры,

— 11,8 працэнта — педагогі,

— 11,2 працэнта — медыкі,

— 9,4 працэнта — аграрыі.

Для даведкі:

Абітурыенты Беларусі могуць скарыстацца паслугай «Электронная чарга для падачы дакументаў у прыёмную камісію ўстановы вышэйшай адукацыі».

Праз асабісты кабінет удзельніка ЦЭ/ЦТ на сайце РІКВ абітурыенты могуць загадзя забраніраваць зручныя дату і час наведвання прыёмнай камісіі, выбраўшы ВНУ, факультэт і спецыяльнасць.

Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей і асобных спецыяльнасцей сілавога блока ўстаноўлены іншыя тэрміны паступлення.

Крыніца: Міністэрства адукацыі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»